Страница поста от канала Чай з малинавым варэннем

Чай з малинавым варэннем
10.01.2020 13:01
Лукашенко рассказал, что договориться с Россией по поводу поставок дешевой нефти так и не удалось https://telegra.ph/Lukashenko-Po-nefti-s-prezidentom-Rossii-ne-dogovorilis-01-10

Обращаем внимание, что мы не несем ответственности за содержимое(content) того или иного канала размещенный на нашем сайте так как не мы являемся авторами этой информации и на сайте она размещается в автоматическом режиме


Лукашенко: По нефти с президентом России не договорились

Лукашэнка скарыстаў цырымонію ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» для важных заяў па бягучых палітычных пытаннях.

«У двух словах, чаму з прэзідэнтам Расіі не дамовіліся па нафце. Таму што Расія хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах, вышэйшых за сусветную. Хто пра такое чуў?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты. І проста заявіў, калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расіі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі», — адзначыў Лукашэнка.
«Вы заўважылі, што ў апошні час у сваіх выступах я часта кажу пра суверэнітэт і незалежнасць. Паверце, гэта ад душы. Тут няма ніякай хлусні, тут няма нейкага майго ўчынку каб дагадзіць камусьці. Я сапраўды прыхільнік гэтай ідэі. І не проста адданы. Усе прысутныя тут добра ведаюць нашу гісторыю. Бо ніколі ў жыцці нашаму народу не давалася такая магчымасць — без крыві пабудаваць з нуля, застаўшыся на абломках асколкам велізарнай імперыі — суверэнная і незалежная дзяржава», — сказаў Лукашэнка.
«Цяпер вельмі востры перыяд існавання нашай дзяржавы. Мы ідзём не проста па тонкім лёдзе або па лязе. Мы ідзём і хістаемся злева-направа і не дай Бог няправільны крок — мы страцім усё. Трэба спыніць «хістанні» па мірных вуліцах. Трэба спыніць усялякія размовы аб суверэнітэце і незалежнасці. Трэба спыніць размовы аб тым, што хто-небудзь хоча здрадзiць і здаць Беларусь. Можа нехта і хоча… але не першы прэзідэнт, які гэтую краіну будаваў!» — дадаў кіраўнік краіны.

Источник: https://nn.by/?c=ar&i=244106








Вы не ввели Email
Вы не ввели текст комментария

Возможно Вас заинтересует еще и это: